Лукашэнка: масквічы проста рынуліся ў Беларусь

Лукашэнка: масквічы проста рынуліся ў Беларусь

26 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сабраў у Салігорску "актыў" Мінскай вобласці. Ён выступіў з прамовай на самыя розныя тэмы. Між іншым, гаварыў пра значэнне для краіны "Беларуськалія", пра важнае значэнне Міншчыны для айчыннай эканомікі. У чарговы раз Лукашэнка выказаўся пра загараднія ўчасткі зямлі для жадаючых.

"Я хачу, каб у кожнага беларуса быў кавалак зямлі", цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што калі беларус не мае грошай, каб пабудаваць свой дом, то варта набыць участак зямлі. І тады будзе куды з сям'ёй паехаць адпачыць за горадам, сказаў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што расіяне ўжо пабачылі прывабнасць Беларусі і хочуць тут жыць. "Чаму ў нас дарагія кватэры ў Мінску? — гаварыў беларускі кіраўнік. — ...Масквічы рынуліся проста ў Беларусь. Яны грошы не лічаць, калі купляюць у Мінску і іншых гарадах кватэры".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не супраць, каб тыя ж масквічы набывалі кватэры ў беларускай сталіцы. Але важна забяспечыць жыллём і сваіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі