Лукашэнка—Мілеру: Нават дзіўна, што ўпершыню няма чым папракнуць "Газпрам"

"Вы ведаеце, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я са здзіўленнем выявіў, што, напэўна, упершыню за шмат гадоў, што з'яўляецца дзіўным, нават няма ў чым папракнуць "Газпрам". За ўсё, што купілі ў вас, мы заплацілі. За ўсё, што вы прапампавалі праз нас, вы нам заплацілі цалкам. Усё, што вы абяцалі, пачынаючы ад падтрымкі дзяцей, зрабілі", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.



У сваю чаргу, Аляксей Мілер заявіў, што аб'ём паставак газу ў Беларусь сёлета павялічыцца. Таксама ўзрастуць аб'ёмы транзіту, у першую чаргу па газаправодзе Ямал-Еўропа.



Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі. У тым ліку — за кошт будаўніцтва магістральнага газаправода Ямал-Еўропа-2. Аляксей Мілер выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекта.



На сустрэчы абмяркоўваліся і сацыяльныя праграмы з удзелам "Газпрама". Аб'ём іх фінансавання павялічаны ў 5 разоў у параўнанні з ранейшым узроўнем. Гэта ў першую чаргу праекты, арыентаваныя на дзяцей, у такіх сферах, як спорт і медыцына. Таксама расійская кампанія аказвае спонсарскую дапамогу мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" і дапамогу па лініі праваслаўнай царквы.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі