Лукашэнка: можа, нехта і дапамог мігрантам — я не буду з гэтым разбірацца
Аляксандру Лукашэнку не вельмі падабаецца, што мігранты едуць праз Беларусь. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі.
Пры гэтым ён паўтарыў, што не запрашаў іх у Беларусь, і не выключыў, што ім дапамагаюць беларускія сілавікі: "Можа, ім нехта і дапамог. Я нават не буду ў гэтым разбірацца".
Лукашэнка зноў падкрэсліў, што не будзе спыняць мігрантаў на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза: "Я сказаў ім, што не збіраюся затрымліваць мігрантаў на мяжы, трымаць іх на мяжы, і калі яны будуць прыязджаць далей, я ўсё роўна не буду іх спыняць, таму што яны не прыязджаюць у маю краіну, а едуць да вас".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.