Лукашэнка: "Мы калечым дзяцей"

Лукашэнка: "Мы калечым дзяцей"

26 жніўня падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам Аляксандр Лукашэнка згадаў пра праблему перагружанасці школьнікаў. "Не трэба, каб яны 5-6 гадзін адпрацавалі ў школе, і яшчэ столькі ж дома, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Гэта ненармальна. Мы калечым дзяцей".

Лукашэнка лічыць, што дзеці павінны атрымліваць веды на ўроках, а дома мусяць іх "дашліфоўваць" падчас выканання хатніх заданняў.

На сустрэчы была ўзнятая і праблема перагружанасці настаўнікаў. Па словах кіраўніка дзяржавы, часам настаўнікі скардзяцца на тое, што, акрамя правядзення ўрокаў, іх прымушаюць пісаць розныя паперы і займацца рознымі працамі.

"Там, дзе трэба прыбраць лішняе ад настаўнікаў — усякія справаздачы, самасправаздачы — гэта факт, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Але настаўнік не павінен забываць, што яго прызванне такое, што яго месца працы не толькі ў школе".

Па словах кіраўніка дзяржавы, настаўнік у беларускім грамадстве — "цэнтральная фігура". "І ён разам з лекарам, асабліва ў малых, сярэдніх гарадах, вёсках, аграгарадках — галоўная зорка і свяціла, — гаварыў Лукашэнка. — Яны павінны несці веды людзям, яны выхоўваюць людзей, таму стагнаць ў тым плане, што "ах, нам цяжка", не трэба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі