Лукашэнка: Мы маглі б аднавіць усе замкі, але трэба будаваць кватэры

Гаворка ішла пра будучыню Беларусі, пра нацыянальную ідэю, пра свабоду і яе межы, пра вяртанне з Расіі беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў. Адзін са студэнтаў выказаў меркаванне, што дзяржава магла б больш актыўна аднаўляць помнікі гісторыі і архітэктуры.



"Так, мы маглі б аднавіць усе замкі за адну пяцігодку, але, на мой погляд, і гэта можа не спадабацца гісторыкам, якія тут сядзяць, на дадзеным этапе больш важна для тысяч шматдзетных сем'яў пабудаваць кватэры, чым з руін і попелу аднаўляць замкі", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прадстаўнікі бізнэсу "не кінуліся аднаўляць замкі", многія з іх бачаць у гэтым толькі камерцыйны інтарэс.
 

Лукашэнка папрасіў Пуціна вярнуць з Расіі слуцкія паясы
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі