Лукашэнка: мы не пайшлі па шляху Масквы

Лукашэнка: мы не пайшлі па шляху Масквы

У пятніцу падчас наведвання Лідскага раёна Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра свой "шлях Беларусі" ў барацьбе з COVID-19. Паводле яго слоў, "не дапусцілі ўсплёску" і ўжо "маленькі праменьчык надзеі з'явіўся". Пры гэтым ён заклікае не расслабляцца. Таксама Лукашэнка заявіў, што каранавірус чакана "пераўтварыўся ў палітыку". Яго абураюць выказванні за мяжой, што ў нашай краіне нібыта не змагаюцца з COVID-19. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яны проста не ведаюць, "як мы ўвогуле жывем тут і як змагаемся".

"Асабліва нашы родныя браты на ўсходзе вельмі ўжо заклапочаны, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — ...Не тое што сяброў, а нават спачуваючых у нас у свеце вельмі мала. Бачыце, не тым шляхам пайшлі".

Лукашэнка заявіў, што ў барацьбе з каранавірусам Беларусь мае свой шлях. "Каб ісці шляхам Беларусі, трэба мець сістэму, — працягваў беларускі кіраўнік. — А сістэму, нават у постсавецкіх рэспубліках, акрамя нас, разбурылі цалкам. Інфекцыйныя бальніцы знішчылі, спецыялісты [па свеце] раз'ехаліся, мікрабіёлагаў, вірусолагаў, эпідэміёлагаў ніхто не рыхтаваў".

І цяпер у многіх краінах адчуваюць наступствы такіх неабачлівых рашэнняў. "І ў нас камяні кідаюць", — абураецца Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі