Лукашэнка: настаў час укласці ў бізнес тыя запасы, якія ёсць

Лукашэнка: настаў час укласці ў бізнес тыя запасы, якія ёсць

3 красавіка падчас паездкі ў Смалявіцкі раён Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даручыў падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы бізнесу ў крызіснай сітуацыі, выкліканай распаўсюдам каранавіруса.

"Настаў час раскрыць скарбонку, укласці ў бізнес тыя запасы, якія ёсць, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Падтрымаем тых, хто хоча, каб яго падтрымалі, і другое — хто ўкладзецца сам".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі "трэба варушыцца ўсім". Паводле яго слоў, падтрымлівацца будуць тыя сектары бізнесу, якія ў гэтым маюць патрэбу.

"Наша справа працаваць, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Пройдзе крыху часу, і людзі ацэняць і зразумеюць, хто чаго варты. Мы ніякі бізнес не закрывалі".

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас заяўляў, што рыхтуюцца прапановы Лукашэнку па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу яшчэ ў сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі