Лукашэнка: Настроі “хаця б дажыць да 2025 года” непрымальныя

Лукашэнка: Настроі “хаця б дажыць да 2025 года” непрымальныя

У пятніцу ў Доме ўраду разглядаліся вынікі працы беларускай эканомікі ў 2017 годзе і ставіліся задачы на будучае. Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў працу ўраду ў пытаннях заробкаў, цэн, працаўладкавання людзей. Па выніках дакладу прэм’ера Андрэя Кабякова Лукашэнка заявіў, што ўраду трэба змяніць стыль і метады працы, няўхільна выконваць даручэнні. Ён запатрабаваў выпрацаваць новыя падыходы па прыцягненні інвестыцый, выключыць валакіту і бюракратызм у працы з інвестарамі. Таксама Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прадпрыемствы павінны забеспечыць чысты продаж валюты, а не выводзіць яе з краіны. Ён запатрабаваў ад ураду скараціць знешні доўг.

Сённяшнія настроі ва ўрадзе “хаця б дажыць да 2025 года” непрымальныя, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён паставіў задачу дасягнення ў наступнай пяцігодцы ВУП 100 млрд долараў. “Толькі гэта дазволіць мець зарплату 1 тысяча долараў і не скаціцца ў пастку беднасці”, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка: Настроі “хаця б дажыць да 2025 года” непрымальныя
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі