Лукашэнка назваў заканадаўства РБ катастрофай і анансаваў рэвалюцыю

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка назваў катастрофай беларускую заканадаўчую базу. На яго думку, законаў і падзаконных актаў занадта шмат, часта іх складана зразумець. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда. Лукашэнка расказаў, што цяпер у краіне дзейнічае 175 тысяч актаў.

"Катастрофа! Некаторыя з іх цяжка чытаць і ўспрымаць, яны перагружаныя, асобныя пытанні зарэгуляваныя. Многія нормы паўтараюцца. У акты ўносяцца шматлікія карэктаванні", — абурыўся ён. На яго думку, калі нормы мяняюць, то акт трэба зноў фармуляваць з улікам зменаў, "каб лягчэй было працаваць". Ён даручыў намесніцы кіраўніка сваёй адміністрацыі Вользе Чупрыс сабраць спецыялістаў і "ўсё гэта пераварушыць" — "прыбраць усё лішняе і пакінуць тое, што трэба".

"Гэта будзе не толькі рэвалюцыя ў нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне", — паабяцаў Лукашэнка. Ён папрасіў падключыцца да гэтага працэсу і суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі