Лукашэнка: Не ўмееце гуляць у хакей, лепш не выходзьце на пляцоўку

Ён пройдзе ў Беларусі ў траўні 2014-га.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускай камандзе трэба годна выступіць на першынстве: "Калі вы не ўмееце гуляць у хакей, а на спартыўную хакейную пляцоўку сёння выходзяць нават не спаборнічаць і змагацца, а ваяваць, біцца, калі вы да гэтага не гатовыя — лепш не выходзьце на пляцоўку".



Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адгаворкі аб немагчымасці змагацца з больш моцнымі сапернікамі з дзяржаваў з вялікай колькасцю насельніцтва не прымаюцца. "Я б вельмі хацеў, каб пасля чэмпіянату свету па хакеі, калі не ў гэтай зале, то ў якім-небудзь менш ўрачыстым месцы, мы маглі б сабрацца і сказаць нашым хакеістам і асабліва ўсім трэнерам, не толькі Глену Хэнлану і тым, хто побач стаіць, дзякуй. Іншага я проста не ўяўляю", — паведамляе БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі