Лукашэнка: Незалежную Беларусь пабудавала пакаленне нашчадкаў пераможцаў

У віншаванні гаворыцца:


"Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі — вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэтая дата з'яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей.


Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі.


Эстафету славутых спраў у ветэранаў вайны з годнасцю прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена ідзём па выбраным шляху да дасягнення пастаўленай мэты: стварэння моцнай і працвітаючай Беларусі — дзяржавы для народа.


З Днём Незалежнасці, паважаныя суайчыннікі!
 

Моцнага вам здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА".

Лукашэнка на каленях цалаваў дзяржаўны сцяг, а Домрачава прысягала (відэа)
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі