Лукашэнка падпісаў указ аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг

Лукашэнка падпісаў указ аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг

У сераду, 23 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 107 "Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву". Ім былі зацверджаныя гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг, якія будуць дзейнічаць на працягу 2016 года. Дакументам прадугледжваецца зніжэнне шасці тарыфаў, адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указам змяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 разы (было 4765,9 рубля, а стане 2790 рублёў за 1 кубічны метр), каналізацыі — больш чым у 2,2 разы (было 4148,8, а стане 1863 рубля за 1 кубічны метр). Адзначаецца, што гэта робіцца "ў мэтах зніжэння фінансавага цяжару для насельніцтва".

Таксама ўстанаўліваецца гранічны тарыф на паслугу па тэхнічным абслугоўванні кодавых дзвярэй, дамафонаў жылога дома — 9100 рублёў на адну кватэру. Раней яго не было. Змяняюцца падыходы да налічэння платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, за прыборку дапаможных памяшканняў жылога дома, за электраэнергію на асвятленне месцаў грамадскага карыстання, працу дапаможнага абсталявання ў залежнасці ад колькасці чалавек, якія жывуць у кватэры.

Для таго, каб вызначэнне аплаты за паслугі, кошт якіх разлічваецца з колькасці жыхароў кватэры, было больш аб'ектыўным, указ устанаўлівае спецыяльную норму. Яна прадугледжвае спагнанне аплаты за карыстанне ліфтам і прыборку дапаможных памяшканняў з жыхароў, якія маюць жылыя памяшканні камерцыйнага выкарыстання і прыватнага жыллёвага фонда па дамове найму.

Указ ужо пачаў дзейнічаць, ён распаўсюджваецца на аплату "камуналкі" з 1 студзеня бягучага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі