Лукашэнка падпісаў указ аб матэрыяльным стымуляванні медыкаў
16 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб матэрыяльным стымуляванні медыкаў. Для тых з іх, хто змагаецца з каранавірусам, устаноўлены дадатковыя штомесячныя надбаўкі. Як паведамляе sb.by, яны ўстанаўліваюцца за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі.
На даручэнне кіраўніка дзяржавы дакумент распрацаваў урад.
Пра тое, што сёння самае галоўнае — абарона лекараў, у чацвер гаварыла ў Віцебску старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.