Лукашэнка падпісаў указ аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый" (№ 322 ад 29 жніўня). Новая сістэма пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 кастрычніка 2016 года. Адзначаецца, што яна патрэбная для здзяйснення дзяржаўнай падтрымкі некаторых слаёў насельніцтва ва ўмовах росту ўзроўня кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, адзначае БЕЛТА.
Такую субсідыю можна будзе атрымаць у выпадку, калі сума штомесячнай аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі, электраэнергію ў шматкватэрным жылым доме перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая жыве ў горадзе, і 15% — у вёсцы. Менавіта пра гэтую схему нядаўна распавёў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, "прынцып адзін: хто можа, той павінен плаціць, а тым, хто не зможа з-за аб'ектыўных прычын, дзяржава акажа сацыяльную падтрымку".
З 1 кастрычніка для пенсіянераў і інвалідаў, якія не працуюць, новая сістэма пачне дзейнічаць у аўтаматычным рэжыме. Астатнія грамадзяне змогуць прэтэндаваць на субсідыі па заяўляльным прынцыпе. Дарэчы, урад прааналізуе эфектыўнасць прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўляльным прынцыпе і вынесе на разгляд кіраўніку дзяржавы прапановы па магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якія яму падлягаюць.