Лукашэнка паехаў у Дзяржынскі раён, яму пакажуць рыбу каштоўных парод
30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе працоўную паездку ў Дзяржынскі раён. Ён наведае агракамбінат “Дзяржынскі” (ён быў там летам 2012-га, гл. відэа), дзе яго цікавіць праца малочна-таварнага комплексу “Вязанка”. Аднак гаворка пойдзе не толькі пра асобную гаспадарку і выкарыстанне там сучасных тэхналогій, але і пра працу ўсёй жывёлагадоўчай галіны нашай краіны. Таксама Лукашэнку распавядуць пра тое, як ідзе падрыхтоўка да пасяўной кампаніі, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы завітае і ў аквакультурную гаспадарку, дзе праслухае справаздачу пра выкананне даручэння аб арганізацыі вытворчасці ў Беларусі рыбы каштоўных парод.