Лукашэнка пагаварыў са старшынёй КДБ пра выбары і NATO каля беларускай мяжы

"Што адбываецца на фронце барацьбы са шпіянажам і кантрабандай — вельмі важна, але перш за ўсё я хацеў бы пачуць вашу думку, вашу ацэнку сітуацыі ў сувязі з мінулымі выбарамі. Усе журналісты адзначаюць, што гэтая кампанія была ўжо занадта спакойнай і гэтак далей. Наколькі гэта так з вашага пункту гледжання, з пункту гледжання спецслужбаў? Наколькі яна была спакойнай, як насельніцтва рэагавала на перадвыбарчую кампанію і самі выбары, якія адбыліся ўчора, і за пяць дзён датэрміновага галасавання, якіое настрой усё-ткі людзей, можа, мы дзесьці нешта недагледзелі, недахопы нейкія ёсць?" — цытуе БелаПАН выказванні кіраўніка Беларусі.



Вакульчык далажыў, што становішча ў сувязі з мінулымі выбарамі ў цэлым характарызуецца як стабільнае. Ён адзначыў актыўны ўдзел насельніцтва ў выбарчай кампаніі. Па словах старшыні КДБ, на актыўнасць выбарцаў паўплывалі падзеі ва Украіне. Маўляў, на фоне Украіны, людзі ацанілі стабільнасць у Беларусі.



Акрамя таго, Лукашэнку цікавілі пытанні, якімі займаюцца спецслужбы ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Ён спытаўся, як сябе NATO паводзіць сябе сёння ля межаў нашай краіны. Адказ на гэтае пытанне прэс-службы кіраўніка дзяржавы не паведамляе.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі