Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан, пагаворыць з Пуціным пра цану на газ
Аляксандр Лукашэнка ў чацвер паляцеў з рабочым візітам на два дні ў Кыргызстан. У Бішкеку ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД. Яно прызначанае на 16 верасня, у парадку дня — каля 15 пытанняў, інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Як вядома, Беларусь і Расія не дамовіліся пра цану на газ. Перамовы з беларускага боку вёў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Днямі падчас сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, пры неабходнасці, гатовы паразмаўляць "пра газ" з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Зусім верагодна, што ў Бішкеку праблема можа быць вырашана.