Лукашэнка памілаваў Статкевіча і іншых палітвязняў

Аляксандр Лукашэнка памілаваў шасцярых палітвязняў — Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Міколу Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыю кіраўніка краіны. У паведамленні адзначаецца, што рашэнне пра іх памілаванне кіруецца “прынцыпам гуманізму”.

Мікола Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года і атрымаў шэсць гадоў турмы нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасці. З вызначанага тэрміну пакарання ён адбыў за кратамі чатыры з паловай гады.

Статкевіч: Здолеў бы зрабіць выбары нелегітымнымі, але мяне выгналі з турмы

Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч і Арцём Пракапенка былі фігурантамі гэтак званай “справы анархістаў” і атрымалі розныя турэмныя тэрміны.

Юрый Рубцоў быў затрыманы пасля Чарнобыльскага шляху-2014 за з’яўленне там у майцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь”. Атрымаў паўтара года турмы.

Нагадаем, што размова аб вызваленні палітвязняў зайшла пад час інтэрв'ю Еўрарадыё і іншым недзяржаўным СМІ. Тады Лукашэнка сказаў, пра магчымасць вызвалення Статкевіча да выбараў. Падчас інтэрв'ю ён зацікавіўся і лёсам Рубцова.

Лукашэнка: Калі выпускаць Статкевіча, то выпускаць да выбараў

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла Еўрарадыё, што пакуль не ведае пра час вызвалення, бо Мікалай ёй яшчэ не тэлефанаваў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі