Лукашэнка патлумачыў, што азначаюць колеры на дзяржаўным сцягу (відэа)

Напярэдадні Дня Незалежнасці кіраўнік Беларусі адкрыў у Мінску плошчу Дзяржаўнага сцяга. У сваім выступе ён адзначыў, што дзяржаўная сімволіка Беларусі адлюстроўвае непарыўную сувязь гістарычнага і сучаснага этапаў станаўлення краіны.


"Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — неад'емная частка нашага мінулага і сучаснасці, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Чырвоная паласа на ім — адлюстраванне мужнасці народа, які крывёю адстаяў сваю свабоду. Зялёная — колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў, лугоў і палёў, сведчанне мірнага і працавітага характару беларусаў. Белая паласа з арнаментам — сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці".


Паважаць і шанаваць нашы дзяржаўныя сімвалы — найпершы і святы абавязак ўсіх беларусаў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі мусіць "сфармавацца сапраўдны культ дзяржаўных сімвалаў, каб яны шанаваліся ў кожнай беларускай хаце, уяўляючы сабой прадмет гонару і крыніцу патрыятызму".
 

Лукашэнка на каленях цалаваў дзяржаўны сцяг, а Домрачава прысягала (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі