Лукашэнка патрабуе навесці парадак на “Мотавела”

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац сёння далажыў Аляксандру Лукашэнку аб сітуацыі на ААТ “Мотавела”. Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак на прадпрыемстве.

Падчас сустрэчы адзначалася, што сітуацыя на заводзе, у тым ліку эканамічная, далёкая ад ідэальнай, але яна выпраўляецца. Лукашэнка паставіў задачы палепшыць працу “Мотавела” і захаваць брэнд прадпрыемства. На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Камітэту дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

Як заявіў у інтэрв’ю каналу СТБ Андрэй Шорац, прадукцыя на заводзе выраблялася з кітайскіх камплектуючых, якія каштавалі на 30-40% даражэй за аналагі, а па асобных пазіцыях кошты на іх былі большымі ў чатыры разы. Таму казаць пра канкурэнтаздольнасць мінскіх ровараў не выпадала.

У чэрвені стала вядома пра арышт уладальніка “Мотавела” Аляксандра Мураўёва. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер завод ачольвае былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі