Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны, які адзначаецца ў нашай краіне 23 лютага. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтае свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы.

"Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія годна супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму", — цытуе віншаванне БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў сённяшняй сітуацыі глабальнай нестабільнасці Беларусь паслядоўна праводзіць міралюбівую палітыку і рашуча абараняе нацыянальныя інтарэсы. Сучаснае беларускае войска — гэта гарант абароны краіны ад патэнцыйнага агрэсара. "Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі