Лукашэнка павёз у Эміраты Захарава, Чыжа, Канаплёва і Шакуціна (відэа)

Кіраўнік Беларусі быў там не адзін, разам з ім прысутнічала вялікая дэлегацыя. Прычым, у відэа БЕЛТА гэтыя асобы адсутнічаюць, адзначае nn.by.

З кадраў відаць, што апроч Лукашэнкі ў мячэці былі вядомыя бізнэсоўцы Юрый Чыж, Аляксандр Шакуцін, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, кіраўнік федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў, памочнік па пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка. Акрамя таго на відэа прысутнічаюць невядомыя маладыя жанчыны ў чорным адзенні з каптурамі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах прысутнічае таксама хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі. Яна правяла там таварыскі матч з ветэранамі зборнай ААЭ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі