Лукашэнка — пра пагрозу новых санкцый: сітуацыя няпростая

Лукашэнка — пра пагрозу новых санкцый: сітуацыя няпростая

5 красавіка падчас чарговых кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка коратка выказаўся пра сітуацыю ў эканоміцы Беларусі. "Сітуацыя няпростая ў плане таго, што нам спрабуюць цяпер усё больш падсунуць эканамічных праблем у краіне", цытуе яго словы прэс-служба.

"Як гаварылі ў савецкія часы, будзе эканоміка — і кадры будуць добра працаваць, — працягваў Лукашэнка. — А калі няма эканомікі, як там ні ўпірайся, ні працуй, толку мала".

Як вядома, 26 красавіка ЗША могуць размарозіць санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. У спісе — канцэрн "Белнафтахім", Belneftekhim USA Inc., "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", Беларускі нафтавы гандлёвы дом, "Белшына", "Лакафарба", "Полацк-Шкловалакно" і "Нафтан".

Вашынгтон заклікае ўлады Беларусі, каб прадухіліць аднаўленне згаданых санкцый, вызваліць палітзняволеных (а іх у нашай краіне больш за тры сотні), спыніць гвалт сілавікоў і "пачаць агульнанацыянальны дыялог з лідарамі палітычнай апазіцыі пад эгідай АБСЕ", які мусіць прывесці да "свабодных і сумленных выбараў пад незалежным назіраннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі