Лукашэнка прапанаваў дэпутатам і міністрам адкручваць галовы
16 лістапада нарада ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечаная дарожнаму збору, пачалася нечакана для прысутных. Ён прапанаваў ураду і парламенту вырашаць пытанні, "як у цывілізаваным грамадстве".
"Абмяркоўвайце, дэбатуйце ў парламенце, як гэта прынята ў цывілізаваных краінах, — гаварыў Лукашэнка. — Дэпутаты гэта разам з урадам абмяркоўваюць, дзяруць адзін аднаму гальштукі, кашулі, круцяць галовы. Пасля прэзідэнт падпіша той закон, які вы прыміце".
Гэтыя словы Аляксандра Лукашэнкі прагучалі пасля яго заявы пра намер перадаць 70-80% прэзідэнцкіх паўнамоцтваў ураду, парламенту і "іншым структурам". "Народ, грамадства хочуць перамен", — гаварыў ён. Праўда, у яго своеасаблівае разуменне настрояў у грамадстве. Нібыта, Лукашэнка не чуе патрабаванняў аб сыходзе ў адстаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.