Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў Службе бяспекі, Саўбезе, войску

Палкоўнік Ігар Аляксейчык вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі — начальніка авіяцыі. Яго зменіць палкоўнік Аляксандр Караў.

Таксама Лукашэнка вызваліў Мікалая Грынёва ад пасады начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сувязі з выхадам у адстаўку, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У чацвер стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра Аляксандра Канавалава ад пасады намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі. Яго зменіць палкоўнік Андрэй Уцюрын, які дагэтуль быў начальнікам службы бяспекі прэзідэнта.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі