Лукашэнка прыдумаў новы спосаб пакарання нелаяльных чыноўнікаў, нават былых

Аляксандр Лукашэнка / gordonua.com
Аляксандр Лукашэнка / gordonua.com

Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены ва ўказ ад 30 лістапада 2006 г. № 705 "Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных службоўцаў", папраўкі ў яго афіцыйна апублікаваныя 17 лістапада.

Дакумент гэты цікавы тым, што ўсталёўвае "грашовае забеспячэнне" — дадатковыя штомесячныя выплаты, якія могуць дасягаць 75% акладу.

Вядома, атрымліваюць яго не ўсе, а толькі топ-чыноўнікі, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту: міністры, дэпутаты, кіраўнікі аблвыканкамаў, амбасадары. Але сярод іх больш за палову якраз пенсійнага ўзросту. Для атрымання забеспячэння досыць стажу пяць гадоў, гэта значыць нават пасля сыходу з працы можна працягваць атрымліваць прыстойную частку акладу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі