Лукашэнка: Прыходзіцца мяняць метады ўзброенай барацьбы (відэа)

19 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў МІністэрства абароны Беларусі. Галоўнай тэмай гутаркі былі напрамкі будаўніцтва Узброеных Сілаў у сучасных умовах. Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра "вельмі напружаную сітуацыю", якая склалася вакол нашай краіны, і да яе беларускае войска мусіць прыстасоўвацца.

Лукашэнка: "Умовы мяняюцца, няхай не кардынальна, але мы бачым, што адбываецца на так званым тэатры ваенных дзеянняў у сувязі з канфліктамі, іх хапае. Мы вывучаем іх і, натуральна, не можам не рэагаваць, улічваючы сітуацыю. Прыходзіцца недзе прыстасоўвацца да сітуацыі, мяняць метады ўзброенай барацьбы, калі трэба будзе абараняць краіну".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускае войска "павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы". Ён падкрэсліў, што і фінансаванне яго мусіць быць адпаведным сённяшняму часу.

Кіраўнік дзяржавы бачыць Узброеныя Сілы Беларусі "мабільнай адэкватнай арміяй", інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі