Лукашэнка: прыватныя прадпрыемствы абавязаныя будаваць арэнднае жыллё (відэа)

У Беларусі пачынаецца рэалізацыя глабальнага праекта па будаўніцтве арэнднага жылля. Гэтым будуць займацца не толькі дзяржаўныя прадпрыемствы, але і прыватнікі.


"Мы пачынаем ажыццяўляць у жыццё перспектыўны нацыянальны праект стварэння арэнднага жылля", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", ён даў даручэнне давесці заданні да ўсіх прадпрыемстваў.

Як інфармуе БЕЛТА, у цяперашняй пяцілетцы ў нашай краіне плануецца пабудаваць не менш за 1 мільён квадратных метраў арэнднага жылля. Лукашэнка падкрэсліў: "Цэны на яго будуць зусім даступнымі". Аж напалову, у параўнанні са здымнай прыватнай кватэрай.

Аляксандр Лукашэнка сёння закладзе пасланне будучым пакаленням

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі