Лукашэнка прывёз Пуціну дыпламат з дакументамі

Лукашэнка прывёз Пуціну дыпламат з дакументамі

28 траўня ў Сочы праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Лукашэнка прыйшоў да Пуціна з дыпламатам, чаго дагэтуль не здаралася. Ён заявіў, што там "некаторыя дакументы" пра самалёт Ryanair, які пасадзілі ў Беларусі, і пра нейкіх людзей. Усё гэта Аляксандр Лукашэнка пакажа расійскаму прэзідэнту. У прысутнасці прэсы ён заявіў, што адбываецца спроба разгойдаць сітуацыю ў Беларусі "да ўзроўню жніўня [2020 года]".

"Я вас праінфармую, — казаў ён. — ...Пакажу вам, каб вы разумелі, што адбываецца... Што гэта за людзі".

Пуцін прыгадаў інтэграцыю ў "саюзнай дзяржаве" і заявіў, што яна павінна ісці ў адпаведнасці з інтарэсамі бакоў і "без спешкі". "Пытанне толькі ў тым, каб рабіць усё паслядоўна, не спяшаючыся, не забягаючы наперад, а дзейнічаючы паэтапна, маючы на ўвазе як раз забеспячэнне нашых інтарэсаў, як кожны з бакоў гэта сам для сябе вызначыць", — сказаў прэзідэнт РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі