Лукашэнка прызначыў начальнікаў міліцыі ў трох абласцях Беларусі
Палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі стаў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Дагэтуль ён быў начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
Генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Дагэтуль ён кіраваў міліцыяй у Магілёўскай вобласці. УУС на Магілёўшчыне ачоліў палкоўнік Аляксандр Кавальчук, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, былы кіраўнік міліцыі Брэстчыны генерал-маёр міліцыі Іван Саўчыц у лютым быў звольнены за "здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка ўнутраных спраў". Былы кіраўнік міліцыі Гродзеншчыны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі быў звольнены ў пачатку сакавіка ў запас па ўзросце.