Лукашэнка прызначыў намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях
Намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях прызначаны Ігар Болатаў. Адпаведны ўказ №318 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Дагэтуль Болатаў займаў пасаду начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.