Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржкамітэта судовых экспертыз

Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржкамітэта судовых экспертыз

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага старшыню Дзяржкамітэта судовых экспертыз Беларусі. Ім стаў генерал-маёр юстыцыі Аляксей Волкаў. Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні Следчага камітэта.

Да верасня 2020-га старшынём Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз быў Андрэй Швед, якога Лукашэнка прызначыў генпракурорам.

Волкаў працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні Следчага камітэта з ліпеня 2013 года (дарэчы, прыйшоў на месца Шведа, які тады ачоліў Дзяржкамітэт судовых экспертыз), а да таго часу быў начальнікам упраўлення СК па Мінску.

Летам гэтага года Волкаў ад імя СК агучваў у СМІ інфармацыю пра крымінальныя справы Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, пра затрыманне 33 "вагнераўцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі