Лукашэнка прызнаўся, чым займаецца "для душы" і што шукае

Лукашэнка прызнаўся, чым займаецца "для душы" і што шукае

14 лютага падчас наведвання Светлагорска Аляксандр Лукашэнка выказаўся і на тэму кліматычных зменаў у Беларусі. Ён мяркуе, што не ўсё ў гэтым пытанні адназначна: "Дзесьці выйграем, дзесьці спачатку можам прайграць, калі хутка не разгорнемся". Лукашэнка бачыць рэзкія змены клімату асабліва на Гомельшчыне. "Вы ўжо жывяце ў кліматычнай зоне, як раней было на поўдзень ад Кіева", — сказаў кіраўнік дзяржавы работнікам цэлюлозна-кардоннага камбіната.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на сваім зямельным участку ён вырошчвае неўласцівыя для нашай краіны сельскагаспадарчыя культуры. "Я асабіста нават займаюся гэтым для душы, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Шукаю новыя гатункі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі