Лукашэнка расказаў, як у Беларусі нарадзіць прыгожае дзіця
У пятніцу падчас наведвання цэлюлозна-кардоннага камбіната ў Светлагорску Аляксандр Лукашэнка расказаў, як у Беларусі нарадзіць прыгожае дзіця. Яго пазнаёмілі з ураджэнцам Егіпта, які ўжо 7 гадоў жыве ў нашай краіне, стварыў сям'ю і працуе на гэтым прадпрыемстве.
"З Егіпта? Вось! І прыжыўся!" — задаволена прамовіў Лукашэнка. І тут жа выступіў з нечаканай заявай: "Самыя прыгожыя дзеці — гэта калі егіпцяне, лівійцы, сірыйцы, іракцы, іранцы жэняцца на нашых дзяўчынках, самыя прыгожыя дзеці [у іх нараджаюцца]!"
Таксама Аляксандр Лукашэнка анансаваў свой візіт у Егіпет "праз тры дні". Ён паабяцаў егіпцяніну, што падорыць прэзідэнту гэтай краіны яго фотаздымак: "Каб ведаў], як у нас егіпцяне прыжываюцца".
Відэа з'явілася ў тэлеграм-канале "Пул Першага".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.