Лукашэнка прызнаўся, хто падказаў лічыць перыяд Рэчы Паспалітай "акупацыяй"

Лукашэнка прызнаўся, хто падказаў лічыць перыяд Рэчы Паспалітай "акупацыяй"

25 студзеня на сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, хто падказаў лічыць перыяд Рэчы Паспалітай "акупацыяй". З яго прамовы вынікае, што такі пасыл ён атрымаў ад Акадэміі навук РБ: "Рэч Паспалітую, мы ўжо вызначылі з вашай падачы, што гэта ў нейкай ступені акупацыя Беларусі была". Пры гэтым Лукашэнка зноў заявіў, што "ВКЛ — гэта мы, гэта наша дзяржава". Таксама ён пазітыўна выказаўся пра Полацкае і Тураўскае княствы.

Лукашэнка ўпершыню прапанаваў у падручніках па гісторыі, а таксама ў музейных экспазіцыях назваць акупацыяй беларускай зямлі палякамі і этнацыдам перыяд Рэчы Паспалітай на нарадзе 6 студзеня сёлета. Як вядома, Рэч Паспалітая была ўтвораная ў 1569-м добраахвотным аб'яднаннем Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. ВКЛ у складзе новай дзяржавы захоўвала шырокую аўтаномію.

На тэму гісторыі і вытокаў беларускай дзяржаўнасці Аляксандр Лукашэнка плануе выказацца ў "пасланні народу і парламенту" 28 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі