Лукашэнка прызнаўся, што часам яму хочацца разагнаць беларускіх сіноптыкаў

Лукашэнка прызнаўся, што часам яму хочацца разагнаць беларускіх сіноптыкаў

У чацвер Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя 58-гадовага Андрэя Худыка, ураджэнца Украіны, які дагэтуль працаваў намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі. “Тое, што на паверхні, мы гэта бачым, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — А вось што там — пад зямлёй — не ўсё. Таму ваша задача — разабрацца, што там, пад зямлёй”.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся новаму міністру, што яго абурае якасць прагнозаў надвор’я. “Іх прагнозы часам не тое што чытаць… казаў Аляксандр Лукашэнка. — Часам, прачытаўшы, хочацца, каб увогуле нічога там не прагназавалі. Там больш за тысячу чалавек. Займіцеся гэтай структурай”. Лукашэнка сказаў, што, чытаючы інфармацыю беларускіх сіноптыкаў, якую атрымлівае штодня, у яго ўзнікае жаданне “проста разагнаць гэтую арганізацыю”. Ён параіў Худыку азнаёміцца з працай падобнай структуры, якая існуе ва Узброеных сілах і “ні разу не памылялася”.

Лукашэнка прызнаўся, што часам яму хочацца разагнаць беларускіх сіноптыкаў
Андрэй Худык. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі