Лукашэнка — Пуціну: У вас чальцы ўрада валодаюць вялізнымі латыфундыямі

Лукашэнка — Пуціну: У вас чальцы ўрада валодаюць вялізнымі латыфундыямі

Беларускія вытворцы сельгаспрадукцыі не складаюць канкурэнцыі расійскім, бо рынак у Расіі вольны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў падчас інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір". Яно выйдзе ў эфір 7 красавіка. 

Як перадае БЕЛТА, Лукашэнка распавёў дэталі сваёй размовы з Пуціным, якая адбылася 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. У прыватнасці, пайшла гаворка аб прэтэнзіях Рассельгаснагляду да якасці беларускай прадукцыі. 

"Тое, што ў нас цэны ніжэй і якасць вышэй, не падстава для таго, каб нас гнабіць і не пускаць на рынак. Трэба працаваць у Расіі, вырабляць прадукцыю, каб яна была чыстая ад нітратаў, дапусцім. Трэба гэтую прадукцыю перапрацоўваць на сучасных малако- і мясаперапрацоўчых прадпрыемствах. Тады на рынак будуць трапляць нармальныя па якасці прадукты", — патлумачыў кіраўнік Беларусі. 

Ён дадаў, што беларускія вытворцы ў асноўным пастаўляюць прадукты харчавання для звычайных людзей, а не прэміум-класа. "Мы адкрытыя — прыязджайце і правярайце. Што нам хаваць? Мы перапрацоўку сельгаспрадукцыі прывялі ў адпаведнасць з сусветнымі стандартамі", — заявіў Лукашэнка. Ён спаслаўся на тое, што беларускія прадукты высока цэняцца і ў Еўропе, што пацвярджае іх якасць.

Па словах Лукашэнкі, ён паказаў Пуціну, хто нажываецца на пастаўках санкцыйных прадуктаў у Расію. "На тэрыторыю Беларусі можна завезці прадукцыю любой дзяржавы. Дык гэта ж робяць не беларусы, як апынулася, а расійскія бандыты з вялікай дарогі. І я яму раскрыў карты. Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час прымем сістэму мер для таго, каб папярэдзіць гэта", — распавёў беларускі кіраўнік. 

Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што ў Расіі "чальцы ўрада сёння валодаюць велізарнымі латыфундыі, таксама займаюцца сельскай гаспадаркай і, каб канкурэнцыі было менш, пачынаюць гнабіць беларусаў". Беларусь на гэта, па яго словах, вымушаныя будзе адказваць адэкватна. 

Лукашэнка паведаміў, што Расія вылучае нашай краіне балансы на кожны год: колькі малака, колькі мяса паставіць. "Мы нават не выбіраем гэтыя аб'ёмы. Таму нас папракаць у тым, што мы завалілі Расію нейкімі санкцыйнымі прадуктамі, не трэба. Мы гэтага не рабілі і не робім", — запэўніў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі