Лукашэнка: "Расія памяняла братнія адносіны з намі на партнёрскія. І дарма!"
4 жніўня Алякандр Лукашэнка выступае з пасланнем народу і парламенту Беларусі. Такі выступ упершыню ў гісторыі адбываецца ў Палацы Рэспублікі.
Выступ кіраўніка Беларусі праходзіць на фоне экрана, дзе дэманструюцца кадры з хронікі навінаў.
Найперш Лукашэнка распавядаў пра міжнародную абстаноўку на працягу апошняга года. Ён падкрэсліў безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі. "Свет становіцца ўсё больш нестабільным і непрадказальным", — падкрэсліў ён.
Ён звярнуў увагу на супрацьстаянне паміж ЗША і Кітаем, які,па словах Лукашэнкі, выступае за рэальную шматпалярнасць. Убаку, маўляў, не засталіся Расія і Еўрасаюз.
"Беларусь — адзінае спакойнае звяно ў цэнтры Еўразіі", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Беларусь не сябруе з кімсьці супраць кагосьці — мы за шматвектарнасць.
Ён дадаў, што Расія застанецца саюзнікам Беларусі, але не ўтрымаўся ад шпількі: "Расія памяняла братнія адносіны з намі на партнёрскія. І дарма!"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.