Лукашэнка: Расія вымушана абараняць "ДНР" і "ЛНР" з-за асабістага рэйтынгу
Кіраўнік Беларусі сёння праводзіць прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ. Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.
"Калі б не Расія, дні ДНР і ЛНР былі б палічаныя даўно. Расія вымушаная абараняць і падтрымліваць гэтыя тэрыторыі. З розных прычын. Пачынаючы ад асабістага рэйтынгу, заканчваючы тым, што там жывуць браты", — сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што "пераможцаў у гэтай вайне быць не можа". Таксама Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што не разумее, чаму ідуць баі за данецкі аэрапорт.
Фота — АР