Лукашэнка: Расіяне пачалі сваволіць на мяжы
У адносінах Беларусі і Расіі назіраецца пэўны адкат у адносінах. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю праграме "Формула ўлады" на тэлеканале "Расія 24", якое выйшла ў эфір 13 жніўня. На думку беларускага кіраўніка, такога адкату ў двухбаковых адносінах дапускаць нельга.
Па словах Лукашэнкі, расіяне пачалі "сваволіць на мяжы".
"Памежнікаў расіяне вывелі на мяжу, мытнікі пачынаюць сябе паводзіць незразумела як, блакуюць тавары, людзі з трэціх краін толькі праз міжнародныя пункты пропуску. Гэта значыць недавер ўжо да нас на мяжы пад Брэстам", — канстатаваў кіраўнік Беларусі.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Расія вельмі шмат згубілі на многіх напрамках.