Лукашэнка: расійскія войскі можна перакінуць у Беларусь на працягу сутак
Падчас нарады 1 чэрвеня ў Мінску, прысвечанай вынікам сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расіі, Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра вайсковае супрацоўніцтва з РФ. Паводле яго слоў, не было гаворкі пра перакідку ў Беларусь "на пастаяннай аснове" расійскіх войск ці пра стварэнне "нейкіх базаў". "Гэта нам не трэба", — кажа Лукашэнка і нагадвае пра "канцэпцыю ваеннай бяспекі саюзнай дзяржавы".
"Будзе нейкая насцярожанасць, будзем мы бачыць актывізацыю ў NATO, аж да ваеннага канфлікту, на працягу сутак (базы ў нас, аэрадромы і іншае вызначаны) расійскія падраздзяленні і войскі будуць перакінутыя ў Беларусь", — заявіў беларускі кіраўнік.
Са слоў Аляксандра Лукашэнкі вынікае, што Уладзімір Пуцін паабяцаў яму сучаснае ўзбраенне. Лукашэнка даў даручэнне вызначыцца, што з яго найперш неабходна нашай краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.