Лукашэнка расказаў, хто "ляпае" і папракае яго ў Маскве (відэа)

Гаворка ішла пра супрацоўніцтва расійскага рэгіёна з нашай краінай.



Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове спыніўся на інтэграцыйных працэсах паміж Беларуссю і Расіяй.



Лукашэнка: "Часта нас папракаюць на самым высокім узроўні ў Расіі, што мы нібыта не хочам рэалізацыі інтэграцыйных праектаў. Прыйдуць там, ляпнуць, што камусьці хацелася б інтэграцыйнага праекта, танней або бясплатна ўзяць нафтаперапрацоўчыя заводы. На што я заўсёды гаварыў: хацець не шкодна, але гэта каштуе грошай. У Беларусі абсалютна нацэленыя на інтэграцыю, і гэтая інтэграцыя павінна быць не на словах. Гэта канкрэтныя праекты канкрэтных прадпрыемстваў".



Паводле слоў Лукашэнкі, рэалізацыя любога падобнага праекта павінна быць скіраваная, па-першае, на мадэрнізацыю, а па-другое — на выхад з сумеснай прадукцыяй на новыя рынкі. А проста так разважаць пра інтэграцыю, няправільна. Гэта падобна на спробу прыхапіць за бясцэнак якое-небудзь прадпрыемства ў іншай краіне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі