Лукашэнка расказаў, што пішуць пра чыноўнікаў у апошніх дакладах спецслужбы

Спрабуюць "адкалоць чыноўнікаў"

Спрабуюць "адкалоць чыноўнікаў" / mlyn.by

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Мінску з губернатарам Навасібірскай вобласці РФ Андрэем Траўнікавым расказаў, што пішуць у сваіх апошніх дакладах спецслужбы. Як звычайна, аповед атрымаўся блытаны. З аднаго боку, Захад "будзе спрабаваць рассячы адзінства Беларусі і Расіі". Пры гэтым, паводле слоў Лукашэнкі, падключыліся "ўсё на Захадзе, нават тыя краіны, якім, здавалася б, да ліхтара тое, што адбываецца тут".

З іншага боку, у РБ нібыта спрабуюць арганізаваць "раскол элітаў" (тое, чаго не адбылося ў 2020-м). "Дзесьці пугай, дзесьці пернікам, дзесьці падсаладзіць нешта, адкалоць чыноўнікаў, раскалоць, адарваць...", — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Найхутчэй гэта быў звычайны для Лукашэнкі прыём падчас сустрэчы з расіянамі расказаць, як яму цяжка трымацца на мяжы з Захадам. І, вядома ж, патрэбна падтрымка з усходу. Найлепш фінансавая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі