Лукашэнка раскрытыкаваў працу ўрада па прыцягванні замежных інвестыцый
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу ўрада па прыцягванні ў эканоміку краіны замежных інвестыцый. Такую ацэнку ён даў падчас дакладу ўрада па гэтай тэме. Як перадае БЕЛТА, з 2008 года сума прамых замежных інвестыцый, якія паступілі ў рэальны сектар эканомікі краіны на чыстай аснове, няўхільна зніжалася. У 2009 годзе яна склала толькі 420 млн долараў, што на 38% менш за папярэдні год. "Прычына гэтага ў тым ліку і ў безадказнасці, нежаданні і няўменні некаторых службовых асоб эфектыўна працаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка прывёў прыклад, калі ў пададзеных яму матэрыялах дагэтуль міністрам культуры лічыцца Ўладзімір Мацвяйчук як адказны за рэалізацыю аднаго з інвестпраектаў. "Гэта кажа аб тым, што вы або фатаграфуеце старыя матэрыялы і скідаеце іх сюды, або гэтым займаюцца недасведчаныя людзі", - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.