Лукашэнка распарадзіўся паставіць ваенна-палявыя кухні для прыборшчыкаў снегу

Лукашэнка распарадзіўся паставіць ваенна-палявыя кухні для прыборшчыкаў снегу

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся паставіць ваенна-палявыя кухні для добраахвотных прыборшчыкаў снегу ў дварах. Такое распараджэнне ён зрабіў 15 студзеня па выніках дакладу аб захадах па мінімізацыі наступстваў неспрыяльных умоваў надвор’я. Кіраўнік краіны звярнуў увагу на тое, што насельніцтва прымае актыўны ўдзел у расчыстцы дваравых тэрыторый і даручыў знайсці магчымасці, каб падтрымаць гэтых людзей.

Такіх валанцёраў будуць забяспечваць гарачым харчаваннем, а таксама неабходным інвентаром для прыборкі снегу. Таксама гаворка ішла пра ўзнагароджанне работнікаў дарожна-будаўнічых і камунальных службаў, якія напружана працуюць на ліквідацыі наступстваў цыклону, перадае БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі