Лукашэнка распавёў пра будучыню арэнднага жылля (відэа)
Падчас учорашняй сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта гаворка ішла і пра праблему жылля для моладзі.
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што вырашэнню праблемы дапаможа арэнднае жыллё і займацца гэтым павінны кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. "Цяпер не чакайце, што толькі дзяржава пабудуе за кошт бюджэту", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў будучыні арэнднае жыллё стане "абсалютным прыярытэтам".
Дарэчы, сёлета ў сталіцы пабудуюць пяць арэндных дамоў, у 2014 годзе — яшчэ дзесяць.