Лукашэнка распавёў пра сутнасць эканамічных рэформаў у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл краіны, што сутнасць эканамічнай рэформы ў краіне — у вытворчасці якаснага тавару і яго рэалізацыі па добрай цане, паведамляе БЕЛТА.
“Гэта найважнейшае пытанне, якое стаіць перад урадам, эканамічным блокам, ды і ваенна-прамысловым комплексам. Не важна ў рэшце рэшт што мы будзем вырабляць і прадаваць. Важна, каб прадаць, і пажадана па добрай цане. Вось гэта і ёсць сутнасць рэформы”, — тлумачыць кіраўнік краіны.
Ён дадае, што ўрад надае ўвагу гэтай праблеме і спрабуе рэалізаваць план Прэзідэнта па развіцці эканомікі і сур’ёзным яе ўдасканаленні, але падкрэслівае:
“Мы знаходзімся ў няпростай сітуацыі, таму не атрымаецца падмяніць рэальную працу ў эканоміцы нейкімі рэформамі (у тым ліку радыкальнага характару), якія абсалютна непрымальныя, асабліва ў крызісны перыяд”, — сказаў Лукашэнка.
Фота: belta.by