Лукашэнка робіць усё, каб здушыць імкненне людзей да дэмакратыі - МЗС ФРГ
Фатаграфаваць бюлетэні на участку ў Беларусі больш нельга
Міністэрства замежных справаў Германіі асуджае сістэматычныя рэпрэсіі падчас электаральнай кампаніі ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве нямецкага МЗС, апублікаванай у сацыяльнай сетцы Х.
"Рэжым Лукашэнкі робіць усё магчымае, каб здушыць імкненне людзей да дэмакратыі", — адзначаецца ў паведамленні. Паводле слоў нямецкага МЗС, афіцыйны Мінск "адчуў сілу дэмакратычнай ідэі — і гэтая сіла працягвае палохаць рэжым".
Нагадаем, напярэдадні ў Беларусі прайшоў "Адзіны дзень галасавання". Па яго выніках улады сфарміравалі склад Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў.
Ацэнку гэтай кампаніі ўжо далі ў ЗША. У Вашынгтоне выбары назвалі фіктыўнымі. Кампанія прайшла "у атмасферы страху, у якой ніводзін выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным". У Беларусі застаюцца больш за 1400 палітычных зняволеных, нагадалі ў амерыканскім Дзярждэпартаменце, а "усе незалежныя палітычныя дзеячы альбо затрыманыя, альбо выгнаныя з краіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.