Ціханоўская аб рашэнні Лукашэнкі зноў ісці на выбары: Камон, ды карануй ужо сябе
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская пракаментавала словы Лукашэнкі пра тое, што ў 2025 годзе ён зноў прыме ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. "Камон, ды карануй ужо сябе, — напісала лідарка беларускіх дэмакратычных сіл у сацсетцы Х (былы твітар). — У любым выпадку больш нікога ўжо не падманеш".
Твіт стаў вірусным, на дадзены момант у яго больш за тысячу лайкаў. Яго цытуюць СМІ, якія расказваюць пра сённяшнюю заяву Лукашэнкі.
Нагадаем, галасуючы на парламенцкіх "выбарах" у Беларусі, Лукашэнка заявіў, што мае намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2025 года. Гэта будуць сёмыя выбары ў ягоным жыцці. Яны пройдуць на 31-м годзе яго кіравання Беларуссю, калі яму самому будзе 70 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.