Лукашэнка сам зацвердзіць спіс карупцыянераў, якія трапяць пад закон аб амністыі
"Што датычыць карупцыянераў — асобны спіс. І як дадатак да ўказа — мне на стол", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай закону аб амністыі. У іншым разе, па яго словах, з-за кратаў выйдуць сябры і сваякі разнастайных чыноўнікаў.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што ён асабіста праверыць, ці варта скарачаць тэрміны асуджаным карупцыянерам.
Відэа з гэтым выказваннем з'явілася ў Telegram-канале "Пул Першага".
Нарада, прысвечаная закону аб амністыі, праходзіць у Палацы Незалежнасці. Праект закона аб амністыі, прымеркаванай да 75-годдзя Перамогі, падрыхтаваў Вярхоўны Суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.